Кожны год, напярэдадні 21 лютага, Дня роднай мовы, у “Дзіцячым садзе №4 г.Ашмяны”  праводзіцца конкурс  чытачоў беларускіх вершаў. Гэты год не стаў выключэннем. 8 лютага прайшло мерапрыемства “Чытаем па-беларуску разам” на тэму “Роднае слова, магутнае слова”, дзе выхаванцы другой малодшай, сярэдняй, старшай груп прачыталі вершы беларускіх паэтаў.
Падчас дадзенага мерапрыемства выхаванцы яшчэ больш падрабязна пазнаёміліся з “беларускімі песнярамі” Я.Коласам, Я.Купалам,  з паэтам Ашмяншчыны П.Шаколай. Была праведзена віктарына «Знаўцы роднай мовы», у час якой дзеці размаўлялі на беларускай мове, адгадвалі загадкі, распавядалі пра нашу краіну Беларусь. Для адпачынку былі праведзены гульні “Пасадзі бульбу”, “Міхаська”.
Усе ўдзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі.
Хочацца адзначыць, што з кожным годам усё больш маленькіх чытачоў далучаецца да гэтай справы. Вельмі радасна тое, што ў падрыхтоўцы вялікі ўдзел прымаюць і бацькі

 

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *